НАРОДНАЯ  (…кукавала  зязюля…)  ПРЫКМЕТА.
*Кукавала  зязюля  сёння  ў  гае…
Здаецца ж,  звычайна - камусьці  гадае…
Мы  лічым  “ку-ку”,  па  дзіцячай   прывычцы…
Задумайцесь, людзі,
навошта   зязюле
срэдзь  белага  дзёння  гадалкай  рабіцца ?
Каму  і  чаго  ты,  зязюля, варожыш ?
Які  такі  “срок”  ты  кукуеш ?  Каму ?..
Людзей жа  багата, ай, божачкі ж – Божа …
Гадаеш  камусьці - зусім  аднаму …
І  гэты  адзін ...  напрагаецца ...   лічыць…
І  радасць  яго  захапляе  дурная –
кукуе  зязюля,  як  енчыць,  як  ікчыць…
- Во, колькі  на  царства  гадоў  мне  гадае !
Лічы,  ашалеўшая  ты  дурачына …
А  мы – памаўчым,  бо  ня  ведаеш  ты
таго,  што  свядома  любому  ў  краіне :
гадзіны  табе  кукавала  зязюля…
Гадзіны…
і  толькі …
А  не  гады.
27.04.2011г.
 
        	
Цяжка займацца
Цяжка займацца прароцтвамі.)
Але ж каб, як кажуць па-руску: " сон в руку!"