Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Куры

Яшчэ не ацэнена

На птушніку ў другой палове дня
Аднойчы так параскудахталіся куры,
Што нават віславухая Свіння
Спалохана штурхнула Кнура:
«Паслухай! — кажа. — Пэўна там пажар ці бура!
Бяжы, даведайся, каханы мой».
Але тут Певень растлумачыў ёй:
«Знясенне Курыцай прыбытку адбылося!»
«А-а, — кажа віславухая, — а мне здалося,
Хто ведае што там! I знесла, пэўна, ўжо яна
Не меней чым Слана?»
«Яйцо!» — «I толькі?
Буланы сена цэлы воз
На ранку з поплава прывёз
I то аб гэтым не крычаў ніколькі!»

Нямала й дзеячоў такога ж ліку —
У справах вынікі з яйцо, а крыку...