Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лепш

Яшчэ не ацэнена

Хаця мы ўжо даўно не дзеці,
пытанне-цацку ўсё люляем:
"Усё адносна ў гэтым свеце.
А нам што лепей?" — разважаем.

І ёсць адказ — у вандраванні
па тропках мудрасці жыццёвай
набыўся вопыт параўнання
наўколля: дзеі, думкі, слова.

Ён увасобіўся ў парады,
якія склаліся у вершык.
Яго радочкі— жарты-рады—
абагульнення вопыт — першы.

Лепш ежу мець без апетыту
і замак казачны без вежы,
чым вежу ў замку, што закрыты,
ці апетыт, але без ежы.

Лепш у кішэні фанцік еўра
альбо даляра (на ўсялякі...),
чым безграшоў'я дзірка-зеўра
і, разам з тым, — "вялікі дзякуй".

Лепш у руцэ адна сінічка,
чым жураўліны клін у небе.
І лепей яблыка ад дзічкі,
чым толькі соль адна на хлебе.

Лепш сем разоў пакрыцца потам,
чым стаць — разок — як шэрань,
белым.
І лепш заўсёды быць адлётам,
чым раз — спакойным і... скалелым.

Лепш над табой хай пасмяюцца
і "па-сяброўску" падзівачаць,
чым з посным выглядам збяруцца
і са шкадобаю паплачуць.

Лепш прамаўчаць і "ціхім" дурнем
(што ёсць, то ёсць!) усім здавацца,
чым гаварыць пра ўсё "фігурна"
і сапраўды дурным з'яўляцца.

А лепш за ўсё...
перачытайце
парады ўсе — і па патрэбе
ўжывайце, шчэ й свае дадайце—
калі спазналі, што вам лепей.

19.07.2014