Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лес, маўклівы ты мой субяседнік...

Сярэдняя: 4.1 (12 галасоў)
Лес, маўклівы ты мой субяседнік, Я вярнейшых не знаю сяброў, Абагрэты праменнем вясеннім, Ты — бядняк з беднякоў. Ды не гэтым мне сэрца лагодзіш, А за тое ты мне дарагі, Што ты з торбай па свеце не ходзіш I не лезеш ніколі ў даўгі. Пераб’ешся вясною смаржкамі, Покуль з моху не лезуць грыбы. Мо таму і жывеш ты вякамі, Што нікому ты зла не зрабіў. He бярэш ты чужога ні знічкі, Дабрату людзі знаюць тваю. Чарнатою палянак чарнічных He запляміш ты славу сваю.Adidas