У лесе цёмным – лесавік
у вусны дзьмуй – крык
вырываўся з горла бурай
і круціў лясы на гурах.
Ен даваў загады ветру,
ен рабіўся перавертнем,
ен ляцеў вялікай птушкай,
ен аблокі ў небе гушкаў.
Барадой хаваў карэнні
ад марозаў лютых, злых.
Ноччу ен вярнуў бярвенні,
бурай ен сварыўся ўслых.
Лекі людзям ен вырошчваў,
памагаў грыбы збіраць.
А галлём бярозы хвошчыць
мохам, зросшуюся стаць.
Хто падзякуе за ласку,
тых праводзіць, не кране.
Хто крывіць – таго ў пастку,
заблукае, завярне.
Лесавік з людзьмі сябруе,
ен істота ад паганства.
Ен зязюляю кукуе –
лічыць час у сваім царстве.