Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лета з унукам Міронам на Косаве.

Сярэдняя: 4 (8 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
***
Лета з унукам Міронам на Косаве.
***
Прывязлі унука да мяне, на лета.
Знацца, каб я тут, з ім гойсаў…
І сын мой з жонкай,
запіхнуўшысь ў драндулетку,
пакацілі ў Мінск,
ад Косава…

Я сяжу на лаўцы, на двары,
чашу патыліцу,
й гляжу на шпінгалета…
Гэта ж,
каб бяды з сабою ён якой не сутварыў,
трэба ж вельмі зорка прыглядаць,
за ім, ўсё лета…

Унук, на лета дзеду –
гэта радасць…
З боку, так сказаць, псіхалагічнага…
А калі засуне ў рот якую гадасць,
па дзіцячаскай нявопытнай прывычцы !?..

А калодзеж…
Чыста пАстка…
Анаконда !
Малы ж можа каўзанУцца,
па цікавасці усунуўшыся мордай !
БуўтыхнЕцца, не паспееш азірнУцца !

Ля маліны крапівА…
І жгу-у-учая !
Чырванеюць, гады-ягады, і вАбяць…
І палЕзе ўнук,
і абстрыкАецца балюча !
І нахрынт мне такое хвалявАнне нАдыць !

Парсючочак у мяне – вясёлы, жвавы…
Па гароду скача цэльны дзень, як кОнік !
Ну, вядома ж,
для малОга – ён, як гэты пОні…
Зваліцца, каўбой, паб’ецца жа, раззява !

Граблі, вунь…
Стаяць каля сарая…
Ну, стаяць,
і анікому жа ня пАксцяць…
А тут – унучак, проста так гуляе,
і наступіў…
Дык яны ж унуку нос, ці лоб расквасяць !

Аглядаю двор, ў адчаі…
І як малОга тут збярЭгчы !
Што тут старОму – без пячалі,
тое тут малОму – недарэчна !

Певень, бач ! Ужо кругамі,
вакол круціцца ля ўнука…
Ладыць, калі напужАе.
А калі дзяўбнЕ дзяўбУкай !

Дзе ні глянеш – падсцярога…
Хоць туды глядзі… сюды…
Двор – небяспЕчны для малога.
Поле міннае бяды !

Падазваў к сабе унука,
і пасодзіў на калені.
– Ну, як у дзеда табе тутка,
бедалага мой маленькі ?

– Тут раздолля столькі, дзеда !
Столькі розных закуткоў !
Вывучаць – ня хопіць лета !
І – дай цвікоў мне з малатком.

– Пабудую сабе хатку !
Будзеш дзед дапамагаць.
А прыедуць мамка з таткай –
ў хатцы буду сустракаць !

– Шчэ, змайструй мне самакатку,
каб за пеўнікам ганяцца !
І сядло – на парасятка.
І пойдзем ў лес –
паглЕдзім зАйцаў !

– Зладь яшчэ мне, дзеда, вУду !
Нацягаю карасёў !
І пабег: – Бадацца буду –
у суседзяў ёсць казёл !

Я стаю ля агарожы,
як абмякшы капялюшык…
І тут, суседка, асцярожна :
– Стары, нешта занядУжыў ?

Распавёў свае пячалі…
А суседка – рагатаць !
– Стары, ты калі быў мАлы,
бедакурыў –
не паспявАлі цябе драць !

– Шышкі, драпіны, фінгалы…
Колькі ж ты тварыў прыгод,
і быў такім ты фулюгАнам !
А, вось – дажыў да гэтых год.

І падумаў я, то – праўда,
ўспамінаючы дзяцінства…
Бо, дзяцінства – гэта Радасць !
А што за радасць без шкадлінства !

Калі што, там…
Пэцкну ёдам…
І няхай ён – як, куды…
І няхай пакрыху шкодзіць !
Толькі б – не было б бяды…

Таму – буду паглядаць…
Зорка !
Але, ўпОтай…
Трэба ж шчасця ўнуку даць –
шчасця пОўнага, ў ахвотку !
*+*
27 лютага 2014 г. У Мінску, уначы, на лоджыі… успаміны…

**(знацца – чтобы значит; драндулетка – автомобильчик(деревенский жаргон); патыліцу – затылок; калодзеж – колодец; пастка – капкан; па цікавасці – с интересом; азірнУцца – оглянуться; вабяць – привлекают, манят; хвалявАнне – волнение,беспокойство; вядома ж – понятно же; ня пАксцяць – не пакостят; ў адчаі – в отчаянии; збярЭгчы – уберечь; недарэчна – неуместно; ладыць – ладно; калі напужАе – если испугает; дзяўбнЕ – клюнет сильно; дзяўбУка – клювище (местячковый жаргон); падсцярога – подстерегающая опасность; небяспЕчны – опасный; вывучаць – изучать; ня хопіць – не хватит; цвікоў – гвоздей;
шкадлінства – детские вредности; але, ўпОтай – но, скрытно; ў ахвотку – в охоту).