Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЛЬЕЦЦА ПЕСНЯ...

Сярэдняя: 5 (17 галасоў)

Ой халодны ў полі вецер,
Каласіцца жыта,
Рамонкаў бела квецень,
Хустачкай пакрыта...
На ўскрайку поля іва
Запляла касу,
Беражэ дзяўчына-кветка,
Дзявочу красу...
Белы бусел сімвал-птушка
Над нівай лятае,
Сонца прагнало аблокі
І так ярка ззяе...
А сцямнее, месяц ў небе,
Як ліхтарых свеціць,
Хлопец дзеўчыну кахае,
Галубіць і песціць...
Льецца песня, гучна,звонка
Над Радзімым Краем,
З ею праца нам сяброўка,
З ей гасцей вітаем!

14.03.2013 г.