Яе адкрываюць дзеці,
Гэтую вабную, як бабуліна казка, нітку,
Якая злучае зоркі з расою
I не злучыць зоркі з расою;
Якая мяшае паветра з вадою
I не змяшае паветра з вадою;
Якая звівае аблокі з раллёю
I не саўе аблокі раллёю;
Якая сшывае неба з зямлёю
I не сшые неба з зямлёю.
У дзяцей пераймаюць дарослыя
Гэтую зманлівую, як матчына песня, нітку,
Каб адкрываць невядомае
Toe, што ёсць за домам;
Каб за ніткай ісці без стомы,
Некалі выйшаўшы з дому;
Каб не заседжвацца дома —
З падарожжаў вяртацца дадому.
I каб прыносіць дадому.
Сабраныя зоркі за домам.
Ах, гэтая зменлівая нітка!
Вечна яна дражніцца новымі небасхіламі!
Вельмі цікава пастаўлены
Вельмі цікава пастаўлены твор. Дзякуй Вам, спадар Янка.
очень даже не плохо)))
очень даже не плохо)))
небасхілу - так па-беларуску.
небасхілу - так па-беларуску. гарызонт - русізм
Канешне, русізм. І менеджэр
Канешне, русізм. І менеджэр русізм, і аўтамабіль...