Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лірычнае

Сярэдняя: 4.1 (16 галасоў)
Заблішчалі світальныя росы На суквеццях высокай травы. Ой вы, косы, дзявочыя косы! Як жа сэрца хвалюеце вы. Краявіду нябачна ў тумане, He відаць пешаходаў нідзе. Толькі лугам — зялёным дыванам — Мая мілая міма ідзе. Я стаю пад акном каля вішні, Хвалявання ніяк не стрымаць... А было б... А было б і не лішне Пра пачуцці свае расказаць. Ды любімая далей і далей Шпарка крочыць дарогай прамой. Эх вы, росы, чаму не сказалі Ёй пра смутак нявыспелы мой. Зоры-росы, як позірк любімай, Хітравата ўсміхаюцца мне, Нібы кажуць: «Прайшла яна міма, I не ўбачыш каханую, не...» Вось і постаць яе ледзьве значна I паволі знікаё з вачэй. I навошта так рана убачыў, Цэлы дзень было б сэрцу лягчэй.Kobe 11 Mentality


добры верш

добры верш

Дык як жа ш у адным

Дык як жа ш у адным бязмежжы?
Хай хто б хоць руку падаваў.
Любоў з нянавісцю не межы?
За тымі межамі бываў?

Труна ўжо што адказала?
Гарбаты там ужо папіў?
У сэрцы штосці захавана?
У ім каменневы пасыл?

За што? ТЫ ПЕРШЫ КРЫТЫК!
Усё вакол не па табе!
Дзяўчыне, нават, слова лішне,
А чалавек - ты, сам сабе.

І Беларусь табе не міла,
Бо Беларусь – яна з людзей!!!
Ўсё асяроддзе будзе жыва,
Калі даваць і браць на ей.

Такія прыклады знаёмы.
Нішто пад камень не цячэ!
Я б'ю той камень, бо варожы.
Лупцуй і ты, як ён, мяне.

ГРАФАМАН!

графаман!

Нарэшце лупцануў. Дзякуй.

Нарэшце лупцануў.
Дзякуй.