Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лістапад

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Зляцеў наўпрост у восеньскі туман
Самотны верш…
За рамаю зашклёнай
Зноў лістапад.
Я спачуваю вам –
Магутным, гнуткім і безабаронным –
Пяшчотным ліпам,
Лістападным клёнам,
Плакучым вербам,
Велічным дубам…
Мой вольны, як лісток, апошні верш
У ліставеі закружыўся долам.
Я, быццам дрэва, –
Застаюся голым.
Што зробіш? –
Пэўна, восеньскі рубеж!



Цудоўна!

Цудоўна!