Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ля роднай хаты

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Мне б у роднай хаце легчы на палаці Ды сучкі на столі ўсе пералічыць. Як было і колісь, кожны з іх памацаць, Праз дзяцінства далеч памяць абудзіць. Узгадаць пры гэтым тыя зімы, леты, Калі вершык першы пад падушку лёг. Ён каханнем ў сэрцы быў маім сагрэты, Трапяткі ды кволы, быццам матылёк. Успамінам чыстым, для душы шчымлівым, Зноў пачуць жаночы на дажынках спеў, Шматгалоссем стройным, гнуткім пералівам, Што, як бусел, кругам у прастор ляцеў. Ад кароўкі б Пчолкі выпіць сырадою, Бульбачку камамі з сальцам частаваць. Зноў братоў пабачыць з меньшаю сястрою, Ды бацькам з падзякай рукі цалаваць. Мне б адчуць утульнасть ад цяпла пячнога Дзён былых марозных і завейных зім... Ды не перайду я роднага парогу, Бо чужыя людзі ўжо жывуць за ім. Producttags : Nike Trainers