Ўсяго лягчэй – судзіць кагосьці,
Абвінавачваць у грахах,
І павучаць, і пырскаць злосцю:
“Глядзіце, людзі! Ці не жах?!
Куды ні плюнь – п'янтосы, сцервы,
Ці ўспамінаючыя "маць"...
А нехта так "заводзіць" нервы,
Што лепш зануду не чапаць...
Той – фанабэрысты, гарачы,
А гэты – ціхі, ды дурны…”...
Але ў сябе суддзя не бачыць
Ні ў чым ніякай слабіны.
Ні свайго глупства, ні ляноты,
Ані таго, што – пустабол…
Яго б спытаць: ”А сам-та – хто ты?
Усё ж, напэўна, не анёл?”
Да ідэалу нам далёка…
Нашто ж за іншымі сачыць?
Аднак, чаму ніколі вока
Сваім бярвеннем не свярбіць?