Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Люба мне, калі ў прыціхлым садзе...

Сярэдняя: 5 (10 галасоў)

Люба мне, калі ў прыціхлым садзе
ў кронах дрэў не згас яшчэ агонь.
Ліст пажоўклы прыляціць і сядзе
матыльком на золкую далонь.

Ветрык з ім свае спыняе гульні…
Ці не для таго, каб нагадаць:
усяго жывога лёс агульны –
пакрысе мярцвець і ападаць?

Непаўторны для зямной істоты,
час цвіцення – лічаныя дні,
і пад гоман маладой лістоты
леташняй не ўспомняць карані.

І, хоць кажуць, што цвітуць увесну
нават карчаваных дрэў камлі, –
я ў сваіх нашчадках не ўваскрэсну:
кожны з нас – апошні на Зямлі.

І, хоць вецер гне сухое вецце,
Іі хоць іней срэбрам лёг на скронь, –
Нельга мне, шкада змахнуць, як смецце,
ліст, які сагрэў маю далонь.



Вось спраужняя паэзiя - не

Вось спраужняя паэзiя - не толькi у форме, але перадусiм у змесьце. Абодва найвышэйшага гатунку