"Люблю свой край"
   Люблю свой край,сваю старонку
   І лес і поле і лугі
   І рэчку ціхую,дзе звонка
   Спяваюць у лозах салаўі
   Дзе хвалі мірна ліжуць бераг
   Звініць крынічка пад вярбой
   Дзе човен штурхае наперад
   Рака ласкаваю рукой
   Тут разліваюцца туманы
   Па росных травах след бяжыць
   Тут з павуцін дыван сатканы
   На кусьцік кінуты ляжыць
   Стракочуць конікі і скачуць
   У мяккай,шоўкавай траве
   А прыглядзішся і ўбачыш
   Гарэзаў-плотак у вадзе
   Тут думак светлых рой ляціць
   На сэрцы легкасьць і спакой
   І не магчыма не любіць
   Вось гэты край усей душой.
 
        	
Кепска. Мікалай,вы гэта
Кепска. Мікалай,вы гэта адчуваеце! Поспехаў!