Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

М. П.

Яшчэ не ацэнена
Выпадкова рукаў акунаю ў каву, верагодна, я сённяшняй ноччу не спаў Маршруткі-ложкі, будзьце ласкавыя, Керуак пра такое зусім не пісаў Памылкова лічыць, што пад коўдрамі іншых літаральна адлегласці скоцяцца ў час Срэбра ночы схавае, збянтэжыць і знішчыць, бо агульная ніша, ды іншы клас Там рака падзяляе на існасць і вільгаць, камяніцы глядзяць, ім справы няма Іх вачніцы аднойчы газэты зачыняць, я йду, ці то брама, ці зноў сцяна І не іхтыязаўр, толькі рыба ў лужыне, на аблогу не здольны, адно - шпацыр Праваліся асфальт праз такую мужнасць, хоць у пляшках портэр, ды не кефір Я прысніў гібрыд браняносца з ляніўцам, у адным з прыпынкаў, дзе лёг маршрут І хто яго вёў – не разгледзеў быццам, растварыўся сон, йду цяпер і тут Уздымай каўнер, не такое і лета, і не сутнастна гэта, што ў горле вада І маўчы пра свае й чужыя сакрэты, сам сагрэты, ці здольны цяпла аддаць? Адгукнуцца ў абшары шары амелаў, маюць ежу сваю ад чужых каранёў Вечар добры, сёстры, - шапчу ашалела, дайце мне далучыцца, напіцца б зноў Ён паказвае месцы, з кімсьці звязаныя, што і надалей будуць мець кантэкст Буду складваць у думках пярэсты дыван, каб аднойчы прайсці суцяшальны тэст У яго свае справы, мроі, вершы і словы, адмысловы вопыт, ды каго не міне? Мапа ў дроце, на постэры расчараваны ў сансары Боб і малюнкі дачкі на сцяне Малюнкі выставы, мёртвыя рэчы стагоддзяў былых і чужых людзей Бутэлька ў заплечніку, у вокны сонца святло на шкло так няўдала кладзе Мінаюць гадзіны, ўжо ў іншай прасторы, я гляджуся ў крывавае люстра баршчу Уважліва слухаю, перадача фонам, і, здаецца, не чую, пра што кажу Зноў бегчы з кватэры ў кватэру марудна, бадзяцца па парках, на катэр глядзець Пад дождж не патрапіў, хоць трэба, бо брудны, хвіліну з хвілінаю дзень прадзе Ды з чаго я шчаслівы такі, ягамосьці, перасоўванняў у хранатопе чакаць Нехта спіць на плячы, і не нехта, а хтосьці даўно, і не тут мне пра гэта пісаць З чатырнаццатай і да семнаццатай зноў адсачыць траекторыю наадварот Падарожжа ў нікуды з нікуды, хаваецца ў дробязяў водах адвечны ход. Nike Air Max