Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Павел Дарохін

Яшчэ не ацэнена
Вецер жыве ў бляшанках з-пад колы Чысціць сківіцы вуліц ад бруду Ад кавалачкаў ежы, у вузкіх колах Вядомых пад вычарпальным назовам “людзі” Задзьме ён – і ўсе дзірванеюць, бы пудзілы Будаваць пачынаюць, хто – мур, хто – млын Мне ж спраў усяго, што замкнуцца ў "худзі" І дрэва не ссек, і каменне згубіў Каб выжыць, варта вучыцца плаваць На час у глыбіні, на час на абшар І ў момант, калі ўжо зажыва смажаць Вуду мне цягне разумнік-мысляр Каб выжыць, варта вучыцца лётаць Калі разгойсалі сябры ў двары Арэлі дурэюць, раскідваюць боты На час – долу, потым на час – дагары Адныя халодныя, спаталяюць смагу Другія гарачыя, грэюць косці А трэція цёплыя бы мінералка Такіх зручна запрашаць у госці Не апаліць скуры, не застудзіць горла Усё гэта мела б значэнне, але Бы гумкай усе ўспаміны сцёрла Калі ты ўжо не баржом, а алей Каб змазваць арэлі й смажыць шчупакоў І не трэба тады ні муроў, ні млыноў Аблізвае дахі дамоў-зубоў Вецер, які жыве ў бляшанках з-пад колы Air Max 2018 Dunk SB


Яшчэ не ацэнена
Чакаць у лазніцы наўпрост на душ гарачы Зафіксавацца ў галалёд на тыдні два Смяяцца там, дзе нармалёва мовяць плачам Дратам у ЛЭП адно прызначана - трываць У раздражненні злы гулец раскруціць кола Ці то рулетка, кулямётны магазін Гараць тарфянікі, фарбуюць новы золак Гульня вясёлая, лічы: тры, два, адзін Такая справа, грыф сакрэтна і дарэчы Паабяцаў між зморшчын вечнасці згубіць На вечар страва дачакаецца ў печы Распраўце плечы, скамянелы трылабіт Рабі сюжэты, каб зайграла ўсё цікава Схаваўся ў прыцемках тваіх блакітны кот У надбудовах, што на палях ці падставах Гняздо віе той лабірынт сярод балот Халодны душ амые стан агіткай гідкай У дзень адзін з тых дзевяноста без ападкаў Пад лёдам кветкі, пазнаю свае адбіткі Увачавідкі, цвёрда звонку, далей - мякка Nike Air VaporMax 2019


Яшчэ не ацэнена
Выпадкова рукаў акунаю ў каву, верагодна, я сённяшняй ноччу не спаў Маршруткі-ложкі, будзьце ласкавыя, Керуак пра такое зусім не пісаў Памылкова лічыць, што пад коўдрамі іншых літаральна адлегласці скоцяцца ў час Срэбра ночы схавае, збянтэжыць і знішчыць, бо агульная ніша, ды іншы клас Там рака падзяляе на існасць і вільгаць, камяніцы глядзяць, ім справы няма Іх вачніцы аднойчы газэты зачыняць, я йду, ці то брама, ці зноў сцяна І не іхтыязаўр, толькі рыба ў лужыне, на аблогу не здольны, адно - шпацыр Праваліся асфальт праз такую мужнасць, хоць у пляшках портэр, ды не кефір Я прысніў гібрыд браняносца з ляніўцам, у адным з прыпынкаў, дзе лёг маршрут І хто яго вёў – не разгледзеў быццам, растварыўся сон, йду цяпер і тут Уздымай каўнер, не такое і лета, і не сутнастна гэта, што ў горле вада І маўчы пра свае й чужыя сакрэты, сам сагрэты, ці здольны цяпла аддаць? Адгукнуцца ў абшары шары амелаў, маюць ежу сваю ад чужых каранёў Вечар добры, сёстры, - шапчу ашалела, дайце мне далучыцца, напіцца б зноў Ён паказвае месцы, з кімсьці звязаныя, што і надалей будуць мець кантэкст Буду складваць у думках пярэсты дыван, каб аднойчы прайсці суцяшальны тэст У яго свае справы, мроі, вершы і словы, адмысловы вопыт, ды каго не міне? Мапа ў дроце, на постэры расчараваны ў сансары Боб і малюнкі дачкі на сцяне Малюнкі выставы, мёртвыя рэчы стагоддзяў былых і чужых людзей Бутэлька ў заплечніку, у вокны сонца святло на шкло так няўдала кладзе Мінаюць гадзіны, ўжо ў іншай прасторы, я гляджуся ў крывавае люстра баршчу Уважліва слухаю, перадача фонам, і, здаецца, не чую, пра што кажу Зноў бегчы з кватэры ў кватэру марудна, бадзяцца па парках, на катэр глядзець Пад дождж не патрапіў, хоць трэба, бо брудны, хвіліну з хвілінаю дзень прадзе Ды з чаго я шчаслівы такі, ягамосьці, перасоўванняў у хранатопе чакаць Нехта спіць на плячы, і не нехта, а хтосьці даўно, і не тут мне пра гэта пісаць З чатырнаццатай і да семнаццатай зноў адсачыць траекторыю наадварот Падарожжа ў нікуды з нікуды, хаваецца ў дробязяў водах адвечны ход. Nike Air Max


Сярэдняя: 5 (1 голас)
З дзяцінства не любіў куты Імжа асела на палетках Бы шкло ўпэўненасці ў тым Я Янка Маўр тваіх шкарпэтак Імжа асела на палі Іржа пад'ела пісталеты Раскінуў рукі на раллі Як Янка Маўр тваіх шкарпэтак Там будзеш моўчкі і зусім Няма тых болей красак-кветак Калі разыйдзецца кілім Бо Янка Маўр тваіх шкарпэтак Сукенкі студня праглыне Сем плыняў слоў, благіх таблетак Што смажань, доўжыцца ў труне Ды Янка Маўр тваіх шкарпэтак Ахвяраў волі прагне ён У інтэр'ер прыгожай клеткі Заробкаў восені праклён Зноў Янка Маўр тваіх шкарпэтак Далей сцэнар - трываць у сне На дне ў глеі так і гэтак Згубіў штаны, ды не свае Твой Янка Маўр чужых шкарпэтак Women's Fashion