Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маё прозвішча ШАКОЛА

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ёсць на свеце прозвішчы ўсялякія.
Адны – вядомыя,другія – не зусім.
Адны пачуўшы,рэагуем абыякава,
А нейкія душу трывожаць нам усім.

Ну вось.
Давайце возьмем прозвішча «Шакола»,
Якіх эмоцый вам яно дадасць?
Без нейкіх тлумачэнняў,
Проста за «Шаколу»,
Ніхто й граша ламанага не дасць.

Хутчэй за ўсё,
Слізнеш,спадар,ты вокам -
А праз хвіліну і не ўспомніш аніяк,
Хоць прачытай яго з другога боку,
Ці выварочвай слова так і сяк.

А вось,калі дабавім імя ПЁТРА,
Ды скажам: «гэта Валяр'янаў сын»,
Тады – другая справа,так,з налёта
Мянушку не адкінеш ты зусім.

І нехта ўспомніць: - Знаю чалавека,
Бацькі яго з Лагойшчыны былі,
Памёрлі ўжо,былі у сталым веку,
Прыстойна працавалі і жылі.

А Пётр Валяр'янавіч Шакола…
Дык ён – настаўнік і крыху паэт,
І шмат гадоў вучыў дзяцей у сельскай школе,
Дапамагаў асэнсаваць ім навакольны свет.

За гэтым пойдзе: колькі год жыве на свеце,
Дзе сёстры пражываюць,дзе браты.
Што робяць,дзе жывуць,якія дзеці.
Ці ёсць сабакі дома і каты.

Што есць і п'е,у чым адзеты.
Ці ёсць машына,як абстаўлен дом.
Якія курыць (ці не курыць) цыгарэты.
Ці быў калі асуджаны судом…

І так далей,і можна да бясконца
Партрэт той шчыра маляваць,
Ласкаць яго ў праменях сонца,
І чорнай фарбы дабаўляць.

Ды не партрэт,а цэлую карціну
Напішуць людзі ўсёй гурмой.
А ты – глядзі на гэтую прасціну
І заставайся сам сабой.

А сам,я сам,ну як сябе сам бачу?
Што прозвішча маё мне,што – імя?
Адзін ў Ашмянах я – такая вось задача -
Шаколаў нават у раёне больш няма!

Таму павінен быць я чалавекам
І роўна па шляху свайму ісці.
Убок ступі – чакае небяспека
З накатанай дыстанцыі сысці…

Імя тваё – то ёсць вялікі гонар,
Нясі яго з паднятай галавой.
Яно з табой,ад нараджэння і да скона,
Яно ў журбе і ў радасці – з табой!

У прозвішчы тваім гавораць гены продкаў:
Ты,як бы,прашчур сам і сам – сваё дзіця.
У кожным прозвішчы адзначаных угодкаў
Намнога больш,чым дзён твайго жыцця.

За кожным прозвішчам хаваецца эпоха.
Тут трэба толькі ў корань зазірнуць,-
І ўбачыш ты: усё ідзе ад Бога,
І што прайшло,таго нам не вярнуць!

Чаго,брат,не было у кожным радаводзе:
І добрых спраў,і нават чорных дзён.
Усё там ёсць,што трэба па прыродзе,
Ты – лепшае цані,яму кладзі паклон.

Шануй свой род,сваіх далёкіх продкаў,
І тых,хто быў,і ёсць,і будзе жыць яшчэ.
А ў свята не забудзь падняць кілішак водкі
За іх усіх,з каго тваё жыццё цячэ.

Вось так,сябры.Хай людзі ўсе наўкола
Цераз вякі,свой – кожны,ухваляюць род.
А зараз – налівайце,вып’ем за ШАКОЛАЎ,
Няхай жывуць на гэтым свеце мно-о-га год!