Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МАКСIМУ БАГДАНОВIЧУ

Яшчэ не ацэнена

САНЭТ

Да родных нiў, у Беларускi край,
Дзе сэрцу мiлымi ўсе хаты сталi,
З Расii йшоў ты ў бацькаускiя далi,
А ў 25 сказаў сваё “бывай!”

Зярняткi, што з «Вянка» ў блiскучы май
Вясной заўчасна на зямлю упалi,
Не згiнулi, а песняй загучалi:
Ў душы народнай ўзняўся ураджай.

Ты – не пясняр паўднёвых руж чырвоных.
Табе вянок, сялянкаю спляцёны,
Мiлей быў за лаўровыя вянкi.

«Ткачыхi слуцкiя» свайму паэту
На поясе слязiнкi-васiлькi
Навечна ў бронзе выткалi за гэта.