Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

паэтам

Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)

"Раздача бяздомных жывёл".
Вы чулі? Чыталі пра гэта?
А добра бы - хтосьці правёў
Раздачу бяздомных паэтаў...

Мо, нехта мяне бы абраў,
Прывёў бы, шчаслівы, дахаты,
Ў куточку мне коўдру паклаў,
Наліў бы ў кармушку гарбаты.

Я б вершы яму прысвячаў,
Спяваў дыфірамбы і песні,
Заўжды ля дзвярэй бы страчаў –
І нам не было б разам цесна…

Але – гэта проста бяда –
Паэтаў ніхто не заводзіць…
Сабаку бяруць , …. ці ката…
Паэты жа…. Дзікія ходзяць…



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Паэтка рыфмамі спявала–дыхала,
Сплятала магію сваіх замоў -
І зачароўвала, і закалыхвала
Дзівоснай музыкай ажыўшых слоў.

Люляла песнямі, што ў сэрцы склаліся,
Карміла казкамі з рук небыцця.
Паіла вершамі – як праліваліся -
Фантанам шчырасці з ракі жыцця.

І ў душы сціхшыя, што раптам скінулі
Кару надзённасці, нібы іржу,
Сыйшла Паэзія… І ліўні хлынулі –
Каб змыць цвярозасці былой мяжу…