Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МАЛІТВА

Сярэдняя: 5 (1 голас)

МАЛІТВА

Люблю. Але так цяжка мне. Даруй,
як не змагу, калі не дабяруся.
Як да Цябе – адзіна пад гару
вядуць усе дарогі Беларусі.

А сыдзеш Ты – як хлеб наш паднясу?
Злавесны хлеб расце на горкім полі.
паклонам абіваючы расу,
скажу: «Ёсць соль адна ад хлеба-солі».

Смяротнай псткай шчэрыцца жытло,
бруяць атрутай чыстыя крыніцы –
як твае раны мне абмыць было б,
як запрасіць у дом на вечарніцы?

На ўсё Твая і воля, і закон.
Даруй, як не дайду, не дабяруся.
Ад горкіх вод так многа ў плыні дзён
пад палыновай зоркай Беларусі…