Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маладыя гады...

Сярэдняя: 4.7 (33 галасоў)

Маладыя гады,
Маладыя жаданні!
Ні жуды, ні нуды,
Толькі шчасьце каханьня!

Помніш толькі красу,
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы!

Цёмны сад-вінаград,
Цьвет бяленькі вішнёвы, —
І агністы пагляд,
І гарачыя словы!

Будзь жа, век малады,
Поўны сьветлымі днямі!
Пралятайце, гады,
Залатымі агнямі!



=) не знаю что писать

=) не знаю что писать

Добры верш, з iм у мяне

Добры верш, з iм у мяне звязанны свой шлюб i роспic у загсе.
Як прачытеш, так здразу i маладзееш ад успамiнау...

Так, я таксама ажаніўся

Так, я таксама ажаніўся адразу, калі пачуў гэты верш, а цяпер, калі ўспамінаю яго, дык адразу хочацца яшчэ раз ажаніцца, хочацца ў загс, ой, спадарства, які я малады станаўлюся, калі чытаю такі гарны верш...