Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

маладосць

Сярэдняя: 4.5 (19 галасоў)
Яны пазнаёміліся ў інтэрнэце: яна западала на По й Фэрлінгеці, любіла кароткія стрыжкі й спагэці – і ён павёўся на гэты мікс. Іх лёгкі флірт перарос у нешта, што апісаў яшчэ Байран і рэшта. Ні на каго не зважалі й канешне ж клалі на тое што будзе пасля. Жыцьцё пралятала даўгім лімузінам па трасе іх лёсаў, чорным бэнзынам палала каханьне ў душы, што бяз спыну імчала за прывідны небакрай. Няраз уцякалі з бацькоўскае клеткі пакуль іх школьныя адналеткі стваралі ілюзію шчасьця ды зрэдку глядзелі зайздросьліва ў іхны бок. Яны былі парай, гарачаю парай у паравозе адчаю, дзе мары – найлепшае паліва й сьвет ва ўгары лабае імкліва-шалёны біт. Адзін аднаго вывучалі як карту на геаграфіі, каардынаты важнейшых мясьцінаў шукаючы ўпарта калі ў адпачынак з’яжжалі бацькі. Былі быццам музыка «Радыёхэду». Ўбіралі ў сябе адмысловыя веды, у Білі Бэроўза і Кастанэды спраўджаючы свой сінтэтычны рай. Да ранку сядзелі на ускраінах дахаў лічылі, бы пацеркі, ўласныя страхі, і вецер прыносіў няісныя пахі з краінаў якіх не было і няма. І вось аднойчы прыйшла паштоўка ад сябра з Рыму, пісаў: «Сяброўка, ад суму дохну! Зьбірай тусоўку і аўтаспынам кіруй сюды!» Вандроўка выйшла суцэльным трыпам: іх падабрала сямейка хіпі. Пранесьліся зь імі па ўсёй Эўропе дрэйфуючы са сквоту ў сквот. Чужыя краіны – суцэльны лас-вэгас: там граеш ва-банк, закладаючы эпас уласных афёр і дзівацтваў, каб херэс жыцьця не зрабіўся вадой. Спачатку ішло ўсё нібы па сцэнары: абчысьціўшы касу ва ўроцлаўскім бары рванулі ў нутро кантынэнту, дзе ў стара– імпэрскай сталіцы ўзялі Гранд Палас. А потым былі скандынаўскія ф’ёрды. Купіўшы пад Осла старэнькага «Форда» ў рыбарскай правінцыі некалькі содняў жылі як ніколі яшчэ не жылі. Ім сонца блішчэла халоднаю рыбай. Ўзьбярэжжам хадзілі анёлы – іх німбы сьвяціліся ў мяккім сутоньні нібы малыя рухомыя маякі. Яны толькі ў Рыме ўвайшлі ў фазу напраўду дзікага трансу й джазу – іх сябра адкінуўся ад перадозу і ўсе наклаліся хто як мог. Нонстоп ужывалі таблеткі й траўку, штодня распадаючыся на кавалкі, забіўшы на ночы, на дні і на ранкі, бо смутак хвалямі біў цераз край. Калі не трымае не сьвеце нічога, ты дзёрзка гуляеш у д’ябла і бога. Яны разумелі што кайф ненадоўга, ды хуткая лепш за павольную сьмерць. Узыход раскрываў свой чырвоны веер калі на сустрэчнай ўляцелі ў трэйлер. Напэўна і іхні нябесны Геймер стаміўся ад гэтай гульні.NIKE


Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)
Законы Ньютана з класічнай фізікі я вывучыў, ходзячы ў восьмы клас. I ўсё ж які малец баіцца рызыкі — наколькі мог, я ціснуў на газ. Чыркаў глушыцелямі на паваротах, на коле адным з месца ірваў... Мне гаварылі гоншчыкі вопытныя: «Ой, не ўцалее твая галава...» А я з разгону разбіваў паветра, ламаючы цела аб ягоную сталь, і ўсе, што ззаду, асцярожна-шэрыя, шляхам маім — і на п'едэстал... Знікалі гузы, паступова прывык я да роўных дарог. Сам цяпер я кажу: «Мальцы, сцішайце свае матацыклы на падыходзе да віражу!» Хлопцы не слухаюць, хлопцы нясуцца з хуткасцю гэткаю, проста жах... I, можа, не варта вучыць іх навуцы, калі не з імі на віражах?adidas


Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)
Я нібы кот шчаслівы і бяздомны, Які ўчуў вясеннюю зямлю. Спыніся, стой, імгненне! Ты цудоўна! Кахаю. Толькі ім адным жыву! Air Jordan XI 11 Shoes


Сярэдняя: 4.5 (183 галасоў)
Маладыя гады, Маладыя жаданні! Ні жуды, ні нуды, Толькі шчасьце каханьня! Помніш толькі красу, Мілы тварык дзявочы, Залатую касу, Сіняватыя вочы! Цёмны сад-вінаград, Цьвет бяленькі вішнёвы, — І агністы пагляд, І гарачыя словы! Будзь жа, век малады, Поўны сьветлымі днямі! Пралятайце, гады, Залатымі агнямі!Air Jordan Releases 2019