Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маленькі мураш прапаўзае

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Маленькі мураш прапаўзае
Па камні замшэлым, старым.
Ці думае ён альбо марыць
Аб тым, што прайшло, аб былым?

А, можа, усе думкі заняты
Клапотай аб працы цяжкой?
І бегаць ён будзе заўзяты,
Бо дзень працячэ ўраз ракой?.

Ды толькі не ведаюць людзі,
Аб чым жа ўсё ж думаў мураш.
Бо дзень новы прыйдзе, і будзе
Ён светлы і чысты, наўсцяж…



цікава)

цікава)

Дбайна па "мыслі", але

Дбайна па "мыслі", але недапрацавала... на кавалачкі думка разарваная...
і слова "клапотай" неяк нясмачна... нешта,нехта з "лапатай"... Клопат,клапатлівасць,клапатлівы, у клопатах...
=думкі могуць быць заняты КЛОПАТАМ (і).
Апошняе,як падвядзенне выніку твайму роздуму,павінна быць МОЦНЫМ і пасэнсу і па паэтычнасці (літаратурнасці).
"1.Ды толькі не ведаюць людзі,
Аб чым жа ўсё ж думаў мураш.

2.Бо дзень новы прыйдзе, і будзе
Ён светлы і чысты, наўсцяж…". ??????????

=Ды толькі не ДУМАЮЦЬ людзі,
Аб чым жа ўсё ж думаў мураш.= шуткую.

Бо дзень новы прыйдзе, і будзе
Ён светлы і чысты, наўсцяж… = а раптам дождж? можа мураш пра гэта "думае"?-шуткую.
Па-першае, апасля "Бо" пастаў коску.
Па-другое, аніяк "не прывязала,не прыклеіла" 2. да 1. па цікаваму сэнсу...
Шукай "смачненькую" думку. Лянота!

Дзякуй за шчырую крытыку)

Дзякуй за шчырую крытыку) Буду імкнуцца) Да лепшага. Да дасканалага ідэалу па магчымасці)) Хаця якія там ідэалы... Значыць, буду проста "шліфаваць"))

Ды не гаруй дарэмна. Ідэалаў

Ды не гаруй дарэмна. Ідэалаў чалавечыя істоты не дасягаюць. Вунь,Бог,напарабіў нас "по образу і подобію Своему", а,на мой погляд,і Сам - не дасягнуў Ідэала - бо неяк усё ў "Прыродзе" недароблена,таму тое,што нехта назаве "ідэалам" - гэта: альбо падхалімаж,альбо даволі нешта даволі высокага ўзроўня побач з іншым.
А літаратурны твор - такіж вынік Натхнення і Працы, як і ўсё астатняе.
І тутачкі галоўнае,па-першае,каб "Бог даў", а па-другое,Рабіць Трэба.
Нажаль, Рабіць,гэта - Практыка і Жыццёвы Вопыт. Нават Пушкін (ёсц у "яго" музеі матэрыялы,калі быў малы - пісаў не так ,як ПУШКіН.
Таму - абмазгоўваў Свае Эмоцыі,Пачуцці,Назіркі. У Памяці скаплівай.
І павялічвай Славарны Запас. Лэксіку. І не зважай,калі кажуць "сярмяжка".
Брахня ўсё гэта,пра "сярмяжку". *) процэнтаў Расеян на сваёй "сярмяжцы" гутораць,
а не "на Веліком русском языке"(літаратурным), і аніхто не вякае.
Працуй. І поспехаў!

Нешта Процэнты

Нешта Процэнты выскачылі...?
80 процэнтаў Расеян на сваёй "сярмяжцы" гутораць.

bla-bla-bla...

bla-bla-bla...