Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гануля Саладкевіч

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
А болей не жадаецца кахання. Душа бы зледзянела над стырном. Не мае дзеўка леташніх пытанняў - Чаканне закулілася ў адхон. І плачам не крануты парапет. Завеі спрычыняюцца сумоце. Няма пачуццяў – гэта не сакрэт. Гартаю ціха кнігу ў пераплёце. Заблыталась. Патрапіла ў тунэль. Крычыць крычма забытая асадка. Сядаю ў прадаўлены фатэль. Халодны прэнг. Забытыя нашчадкі. Малыя забаўляюцца ў снягу: Ім весела, смяюцца без прымусу. … У пустэчу занямелую іду. Бракуе апантанасці. Спакусы. Nike Hyperdunk 2018


Сярэдняя: 5 (1 голас)
А ты мне падабаешся: Твой швэдар… Такі цёплы. Пяшчотна-кафейнага колеру. Твае валасы… Такія падатлівыя. А ты сам… Ты такі прывабны. Ты шыкоўны. Такі. Nike Zoom Flight Bonafide


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
А я верыць у казкі хачу. Так упарта. І так зацята. Кужаль бачання веры. Скручу. Непатрэбна. Адмоўнае сальда. Захінуся ў махровы ручнік. Упітае ён вільгаць на скуры. Нашы жыцці. Ці то ж рухавік. … А я ў новым ізноў гарнітуры ;) І вішнёвы кампот на стале. Ціхі кубак нібы з парцаляну. … Хтосьці ў вёсцы чарніцы здае. Дзесьці горад імчыцца. Каляны. Ды чырвонае з белым. Віно? Мабыць, кніга. “Чырвонае з чорным”. Dolce vіta мірская. Альбо. Не альбо. Толькі шчырасць і вернасць. Напоўна. Kobe 11 ELite PE


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Задыхаючыся ад пяшчоты, Ловячы тваіх пальцаў дотык, Памятаючы нашы вусны ўпотай - Задыхаюся ад пяшчоты! Задыхаючыся ад пяшчоты, Губляючы паступова адчуванне свабоды, Кахаючы цябе прыхавана й Адмыслова - Задыхаюся ад пяшчоты! Задыхаючыся ад пяшчоты, Шукаючы патрэбныя нам словы, Набрынялыя да асновы - Мы захлынаемся ад пяшчоты! Nike & Jordan Performance Reviews & Release Date