Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маленства жыцьця

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Ні на воднай карціне ня будзе тваіх матылькоў,
Малака, паху дробных дзяцей і майго кацяняці.
Я дагэтуль прашуся на ручкі да стомленай маці,
Ты дагэтуль глядзіш на сусьвет, не знаходзячы слоў.
Абмываюць дажджы дрэвы ў ціхім і велічным садзе -
Аглядаюцца дрэвы вялікім хістаньнем галоў.
Мы знаёмімся тут пацалункамі думак і сноў -
І пільнуюць за намі, як пудзілы, цёці і дзяці.
Я кажу табе нешта на мове, якой ня было,
Ты паказваеш нешта, якое ня мусіш убачыць...
Мы ўсё гэта забудзем аднойчы і, ведаеш, значыць,
Мы ўсё гэта ўзгадаем, калі загарыцца сьвятло.