Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Малiтва

Сярэдняя: 5 (9 галасоў)
МАЛIТВА (паводле Жэо Норжа) Другога сына цi няма ў цябе? Прыйшлi яго да нас, каханы Божа, Бо мы загразлi ў смуце ды журбе, I цiсне нас зямных турбот аброжак. Ужо сцякло ў нябыт багата год, Пара камусьцi нашы сэрцы гаiць! Але цячэ памiма вуснаў мёд, Бы пчолы меданосаў пазбягаюць. Другi твой сын падорыць нам любоў I полымя святлiвае надзеi, I шлях да храму нам пакажа зноў, I золак, дзе твой добры зрок iрдзее. Ён на Зямлi пакiне лёгкi крок, Аздобiць свет наўкол буянскiм маем, I мы ў падзяку за лагодны ўрок Яго са спачуваннем расстраляем. Nike Tiempo Legend VI FG


навошта прысылаць другога

навошта прысылаць другога сына, каб яго зноўку забілі?