Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Малітва

Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)

Калі душа стамілася ісці,
А вочы бачуць: свет ужо знікае,
О Божа мой, як мне Цябе знайсці,
Бо сэрца стук імгненнямі згасае?
Я быў у полі воін адзінокі,
Калі Цябе паклікаў упершыню.
Тады плылі бялюткія аблокі
І нашапталі трапіць у вышыню.

Я да Цябе за праўдаю святою,
Іду і так мне хочацца спытаць,
Ці будзе грош сапраўднаю цаною
Таму жыццю, што трэба мне аддаць?
Цябе я клічу, Ты даўно заняты.
З бязмежжам тым, што людзі нарабілі,
Змагаюся амаль ужо гарбаты,
Няма пачуццяў, быццам бы забілі.

О мой Гасподзь! Мой міласэрны Божа!
Ты не пакінь малітву без адказу
Пакінь глыток кахання тым, хто можа
Душу ачысціць ад складаных сказаў.
Мне не прайсці аднойчы шлях далёкі.
Прашу Цябе! О літасцівы Божа.
Калі застануся на свеце адзінокім,
Я моцна веру: Ты мне дапаможаш.