Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Дешевая цена на сборный бассейн в Москве и области

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бог

Сярэдняя: 4.1 (26 галасоў)

Калі ў змаганні з сатаной
душа істайвае у скрусе,
ратуе вера: “Бог са мной!
Я з Ім нічога не баюся –

бо светач Госпада майго
ярчэй за сотні сонцаў свеціць.
Ён – ува мне – мацней таго,
хто супраціў мяне – у свеце.”

Хоць д’ябал круціцца змяёй:
“Няўжо ад жаху кроў не стыне?”,
ды што ён можа, вораг мой,
калі сам Бог – мая цвярдыня?

“Не бойся, – кажа, – Я з табой.”
І моц дае – такую сілу,
з якой крапчэе нават той,
каго наводмаш гора збіла.

Я спавядаю: “Бог – жывы!
І ўсё такі ж усемагутны!”
А ці спазналі гэта вы?
Ці кайданамі дух ваш скуты?

21.01.2014
------------------------------------------------------

Біблейскія радкі для роздуму:

Бытие 25:24 "Не бойся, ибо Я с тобою, и благословлю тебя"
Исайя 41:10 "Не бойся, ибо Я - с тобою, не смущайся, ибо Я - Бог твой. Я укреплю тебя, и помогу тебе, и поддержу тебя..."
Луки 8, 50 "Не бойся, только веруй!"
1 Иоан. 4:4 "Тот, кто во мне больше того, кто в мире"
Рим. *:31 "Если Бог за меня, то кто против меня?"



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Да празрыстасці яблыка, што праглядаюцца семкі,
Да бяздоннасці неба, з’яднаўшага зоркі і Бога.
Да абсяжнасці чыстай вады, што нясуць нашы рэкі,
Да цяпла нашых душаў, якога не будзе замнога…
Прыхіляю калені і верую: мы ачуняем.
Акрылім нашы сэрдцы і думкі, ратуючы вечнасць.
Зразумеем, што новую эру сабой адчыняем.
І пачуем аднойчы, што кліча нас Божае Веча.



Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)

- Куды ідзеш Ты, ў транты апрануты
З вялікім болем ў стомленых вачох?
- Іду па здзекі,гвалты ды пакуты,
Ды крыж драўляны цягну на плячох.

- Нашто ідзеш? -
Каб даць святло надзеяў,
Каб прытуліць бацькоўскім сэрцам іх,
Каб абгарнуць сабой у час завеяў,
Ня даць у крыўду ім сыноў сваіх.

Пастаўлю крыж – хай зноў мяне крыжуюць,
Я,бачыш,сам цвікі падрыхтаваў…
Бо мой народ пад бізуном “гартуюць”,
А ен даруе ўсім,хто “гартаваў”…



Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Не раз, не два ў шалёным віры спраў
Са мною рэч здаралася такая:
Ты мне плячо, як сябра, падстаўляў
І мой надум на розум настаўляў.

А мне падзякваць –
часу не хапае.

Не раз, не два зрынаўся я ў бяду
І быў на грані крайняга адчаю.
Ты ратаваў мяне, і мы – удвух –
І праз агонь прайшлі, і праз ваду.

А мне падзякваць –
часу не хапае.

Не раз, не два Ты рукі прасціраў
І нёс мяне над зеўраю – па краі.
Ды я сляды – адныя – назіраў,
Лічыў сваімі, здрадцу дакараў.

А мне падзякваць –
часу не хапае.

Не раз, не два мяне касіла смерць.
Ты мне вяртаў жыццё, змяніцца раіў:
У змрочны час агменем палымнець,
Каб асвяціць кагосьці і сагрэць.

А мне падзякваць –
часу не хапае.

Не раз, не два, знямогшы ў барацьбе,
Я прызываў: "Прыйдзі! Ратуй, чакаю!"
Але ж і сёння болей у журбе
Імкнуся я, Гасподзь мой, да Цябе.

А на падзяку
часу не хапае...

31.05.2014