Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мама, дай квяцістай хусткі...

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)
– Мама, дай квяцістай хусткі? – Вось гарэза-непаседа! I куды ты? – Буду хутка. – Ну а ўсё-ткі? – На бяседу. – Пачакай, пірог спякла я, Як жа так — без анічога? – Мама... – Слухайся, малая, Да людзей ідзеш, нябога! – He збірай нічога, мама, Там мяне і так прывецяць. Там з пары нязнанай брама Прарасла зялёным веццем. Дываны ў жывых суквеццях Ткалі там зямныя кросны. Там бярозам статным вецер Расплятае жвава косы. Там абрусы сцелюць травы, Там чмялі-музыкі граюць, Там не п'юць дзеля забавы, Там не кленчаць і не раяць. Там глядзяць у вочы кветкі Па-дзіцячаму аддана... – Ды куды ж ты? – У адведкі Да рамонкавай паляны!Adidas