Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мама падрэзала косы

Сярэдняя: 4 (55 галасоў)

Быццам палын у пракосах,
Частая сівень імжыць.
Мама падрэзала косы —
Стала іх цяжка насіць.

Вёрсты смылелі даўгія,
Доўгія ночы — на ўздых.
Доўгія косы тугія,
Ой, на плячах маладых!

Пылам іх, горам накрылі
Скруха, вайна і крыжы.
Доўгія косы любілі
Два, што ў магілах, мужы.

Сталіся зімамі вёсны, —
Ані жаўронка ў палях.
Мама падрэзала косы —
Як укароціла шлях.



Каб та дачушка не

Каб та дачушка не пазнала...
Вярба імжыць і ў вясну...
Смылець? Палынь! Не дазваляе.
Пракосы? Кінь. Гадуй дачку.

Прыгожы верш,ён вельмі

Прыгожы верш,ён вельмі праўдзівы і чульны.