Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яўгенія Янішчыц

Паэтычная старонка Яўгеніі Янішчыц

Раiм наведаць паэтычную старонку Яўгеніі Янішчыц, якая была створана ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.

На сайце Вы можаце знайсці біяграфію Яўгеніі Янішчыц, пазнаёміцца з яе творамі, а таксама знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі. Для вучняў сабрана калекцыя аналізу вершаў паэтэссы на старонцы рэцэнзіі

janishchyc.jpg

Нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971) працавала загадчыцай бібліятэкі ЦК ЛКСМБ, з 1976 года літкансультантам «Сельской газеты». У 1981 як член дэлегацыі БССР удзельнічала ў рабоце XXXVI сесіі Генеральнай асамблеі ААН. У 1983-1988 гг. працавала ў часопісе «Маладосць», з'яўлялася загадчыкам аддзела паэзіі.

З першымі вершамі выступіла ў друку ў 1964 годзе (часопіс «Бярозка»). У 1970 годзе выйшаў у свет зборнік вершаў «Снежныя грамніцы», які заявіў пра самабытны талент. Аўтар кніг лірыкі «Дзень вечаровы» (1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983), «Каліна зімы» (1987), «У шуме жытняга святла» (вершы і паэмы, 1988).

У 1978 годзе за зборнік «Дзень вечаровы» ўдастоена ганаровага звання лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, а за зборнік вершаў «Пара любові і жалю» (1986) паэтэсе прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы.



Сярэдняя: 4.7 (41 голас)

Нервова ў сне уздрыгвае стыхія.
Вартуе месяц зорак чараду.
Спакойны плаў, а берагі крутыя.
I п'е зара глыбокую ваду.

Расце трава пад буйнаю расою,
Тэмпература яснасці у руж.
Я захлынуся дзіўнай цішынёю
Бліз вёсачкі, што грэе сорак душ.

Лясоў і рэк высокая свабода,
Мне не з пляча з табою быць на «ты».
Спакон вякоў натуршчыца-прырода
Баялася людское слепаты.

О колькі пад нагамі красак стлела!
О колькі незаўважана цвіце!
Душа, ты, як ад болю, прасвятлела,
Ты нібы зноў купаешся ў рацэ.