Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МАМЕ

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)
Скача вавёрачкай вогнік у грубцы. Дыхае цёплай самотай пакой. Мама ў валёнках і зношанай куртцы Цэдзіць на кухні вячэрні ўдой. - Холадна як! Аж да костак праймае, Грэйся, дачушка, паленцаў падкінь. Грэюся. Дзіўна, аднак жа, бывае: Цела гарыць, а ў душы – скразнякі. Кожны куточак да болю знаёмы, Кожны разрэз на шпалерах знайду. Дзе яшчэ будзе так лёгка, як дома? Ды штось трывогу з душы не звяду. Мама! Жыццё адлятае, як песня, Шчасце ты смела ўплятала ў касу. Лёс і не крыўдзіў цябе, і не песціў, Употай не раз выцірала слязу. Мама! Няўмольна гады прамінулі. З весняй паводкай сплыла маладосць. Так ужо сталася … Выбач, матуля, Я ў тваёй хаце сягоння як госць. Мама! Чаму душу студзіць трывога? І успамінамі сэрца лячу? Вер, што сказаць табе трэба так многа… Толькі … ”Даруй мне за ўсё!” – прашапчу. * * * Air Jordan V 5 Shoes


Вірш дуже гарний. Мені дуже

Вірш дуже гарний. Мені дуже сподобався.