Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мара

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Думкi цяжкiя крэмзаюць сэрца. ...Каля хатачкi дождж расквiтае, а ля печы так добра сядзець мне, Хай душа з галавой спачываюць... Супакоiцца дождж, стане дробным, Вось тады пайду ў мокрае поле паглядзець на сусвет п'яным вокам ды палаяцца з воляй цi з доляй. Я паслухаю птушак маленькiх, што спяваюць падчас навальнiцы, i ад здзiву спаду на каленкi - як жа кожная з iх не баiцца? Да зямлi дакрануся рукою цi зусiм у разору звалюся, сцiсну гразь у замёрзлай далонi, ды з зямелькаю роднай паб'юся. Запяю, закрычу, загалошу! Хай спужаюцца птушкi-пявуннi! Будзе ў рот лiцца стомлены дожджык i расцягваць, i рваць вейкi-струны. Буду ўвечары парыцца ў лазнi, што прывабна чакае ў садочку. Адагрэюцца рукi i пальцы, Адагрэецца сэрцанька ўночку. Прыйдзе сон у рыпучы мой ложак, Знiкне цяжкае ўсё, разаб'ецца... ...толькi дзе тая хатка, той дожджык? ...Дзесьцi ў марах, што крэмзаюць сэрца. Boots