Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маршрутка

Сярэдняя: 4.3 (10 галасоў)
Хто не ездзіў на маршрутцы, Той не ведае жыцця. Дык паслухайце ж вы, людцы, Як катаўся ў ёй і я. На вакзале правінцыйным, Дзе збіраецца народ, Мае выгляд афіцыйны Ўвесь наш местачковы зброд. Вось стаіць хлапец з цыгарай На ім шорты “адзідас”, За плячом футляр з гітарай, Едзе ў Мінск, а не ў калгас. Шпрэхае нібы па-руску, Толькі вось здалёк відаць, Што не дасць яму ўжо спуску Родная трасянка-маць. “Гдзе, чыво, і как даехаць, Чылавечыскій вапрос,” Слоў чужых узяў ён вехаць, Нібы пачак папярос. Мову родную забыўшысь, Думае, што гарадскі, Добра хоць, што не напіўшысь, Бо зусім памрэш з таскі. Што, трасянка - дрэнна справа? Не, шаноўны мой чытач. Ўжо такая мовы з’ява Гістарычная, прабач. Засігналіла машына, Абуджае сонны слых, Шапаціць па камні шына, Запрашае сесці ўсіх. Расплаціліся па-ціху, Новым і старым рублём, Праклінае тое ліха Наш вадзіцель за рулём. Браў капейкі і чырвонцы, Мацаў, правяраў на свет, Узмакрэў, як жук на сонцы, Покуль выдаваў білет. Ну, уселіся, паедзем, Будзь здаровенькі, вакзал! Тут маршрутчык наш угледзеў Велізарны самазвал. Стой! Куды, птамаць, паехаў! І вучылі дзе цябе! Звонкае праз фортку рэха Ўсім імпэту паддае. Ўжо за горадам, на трасе, Едзем моўчкі, цішыня, Але ў дружнай нашай масе Зазваніў мабільнік, тля. У дзяўчынкі маладзенькай І прывабненькай такой, Абудзіў шалёнай песняй Ўвесь грамадскі супакой. Што званок там нестандартны, Гэта людзі, паўбяды, А вось дыялог – не жарты, Ну дык, слухайце сюды. - Слышишь ты, урод дебильный, Не звони мне больше, мразь, И забудь про мой мобильный, А-то двину рылом в грязь. Ўсе папутчыкі маўчалі, Нейк няёмка, сорам стыд. Быццам і не прыкмячалі У размове той агід. Тут якраз прыёмнік грымнуў, Хвалі радыё бягуць Павядаюць пра навіны, Дыктары лухту нясуць. Быццам будзе ўсё бясплатна І жыві, не памірай, Ўсё шыкоўна, акуратна, Словам, не жыццё, а рай. Але тут ужо эстрада Праразае наш эфір, Ад такога перападу Хоць ты з галавой у вір! Там без голасу і слыху Выла нейкая “звязда”, І з дэфектам мовы крыху Пела ўсё пра “паязда”. Тут яе змяніў хрыпаты, Сіняваты шансанье. Пеў пра карты і адкаты, Рэстаран і аліўе. Дзіка робіцца і жудка Ад такіх душэўных нот, Ёсць жа людзі і ў маршрутках Мы ж таксама тут народ! Ў даўні час і пры рабоце, І ў дарозе запяюць, Ды аб шчасці, аб турбоце Песні ў шлях з сабой бяруць. А цяпер такія песні, Лепш сядзі у цішыні, Слухай птушак напрадвесні, Як прыйдуць святыя дні. Так вось едуць ціха людзі, Паглядаюць за вакно, Што ў дарозе далей будзе Раскажу вам заадно. Дачнікаў відаць здалёку, Вёдры, сажанцы з сабой, Торбы ягад і укропу, Іван-чай і зверабой. Хто дамоў вязе ванзэлкі, Хто цягае на базар, Зосі, Клавы і Анжэлкі Маюць з усяго навар. Тут гляджу, што ўсе ў планшэтах, У мабільніках, ой, страх! Адурнела ўся планета, Будзе наша справа швах!... Ўжо не пішуць, не чытаюць, А гуляюць у гульню, Ў інтэрнэце прападаюць, Посцяць розную фігню. Ай жа, д’ябальская сіла Той паганы інтэрнэт! Каб цябе чума скасіла, Хай бы адключылі свет! Тут бабуля ціха кажа, - Дзеткі, ці далёка ён, Інтэрнэт, што думкі свяжа, І каштуе мо мільён? Бо калі ён недалёка, То схадзіла б я туды, Паглядзела сваім вокам Гэтай вашай ерунды? Кажуць, там як на базары, Прадавай, або купляй, Ёсць усякія тавары, Толькі грошы ім давай. Я б схадзіла хоць разочак Ў інтэрнэтны магазін, Паглядзела там сарочак, Нітак, і для кавы млын. Але ж пенсія такая, Што аддам усё зараз, Можа доля ўжо другая Будзе мае дзеткі ў вас… Засмяяліся, прымоўклі, Кожны думаў пра сваё, За вакном лісты пажоўклі, Разгаралася святло. Быццам тут мы не чужыя, Кожны кожнаму сусед, Покі на зямлі жывыя Пакідаем добры след. Так даехалі у згодзе, Прамінуў кароткі час, Растварыліся ў народзе Ўсе папутчыкі нараз. А маршрутка набірала Новых пасажыраў шмат. Што ў дарозе іх чакала Ты ўжо ведаеш, мой брат! SNEAKERS


Добры верш, пра жыццё. А то

Добры верш, пра жыццё. А то пішуць усялякія вучоныя паэты пра гусей і разную нежыццёвую дробязь, абы пісаць і безглуздзіцу рыфмаваць. Дед 70 лет.

Гайдукевич