Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маўчанне

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Маўчаннем крычыць цішыня,
блукае па чыстым пакоі.
Адна я, с табой, ды адна,
і ў адзіноце нас двое.

Здавалася б, разам вядзём
свой лёс па сцяжынцы жыццёвай,
ды толькі часцей дзень за днём
маўчанне бярэм за аснову…