Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маўчанне бывае рознае...

Сярэдняя: 4.4 (134 галасоў)
Маўчанне бывае рознае. Адны маўчаць таму, што вельмі асцярожныя, — баяцца розных табу. Маўчанне бывае рознае. Маўчаць занадта цвярозыя. Скептыкі маўчаць: «Ну што карысці крычаць?» Маўчаць і абыякавыя — твары масляна-лакавыя. Што ім да таго, да болю майго і твайго? Есць маўчуны — аматары смеласці чужой. Развесяць свае лакатары: «Ой, як цікава, ой!» Маўчанне бывае рознае. Яшчэ ёсць маўчанне грознае. Маўчыць чалавек, трывае, маўчыць, як і побач маўчаць. I раптам рашуча зрывае з вуснаў сваіх пячаць. I раптам сябе ўзрывае: «Я больш не магу маўчаць!» і скажа такое адчайнае... Калі ўжо і маўчаць — дык я за такое маўчанне.Adidas


Цудоуна

Цудоуна

супер!

супер!

Верш вельмі добры.Пасля

Верш вельмі добры.Пасля чытання такога верша хочацца ўсё больш разважаць.Гэта проста цуда!!!

Я за такое маучанне

Я за такое маучанне