Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мая зямля

Сярэдняя: 4.2 (10 галасоў)

Зямля бацькоў-мая зямля
Выдатна жыць мне тут
таму што гэтыя края
жыцця майго маршрут

Бацькі змагалісь за дзяцей
І кроў сваю лілі
За гэта ад усіх людзей
Паклон ім да зямлі

Нашчадкі спадчыны сваёй
Як кветкі на лугу
Расцём на волі мы і ёй
Падзякаваць магу

Радзіма-ты,краіна-ты
Ты наша родная зямля
Павінны мы абараніць
Цябе для новага жыцця!