Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Арсеній Пятровіч

Сярэдняя: 4 (12 галасоў)

Я равеснік айчыны маёй
Я расту як і ты Беларусь
Беларускаю, дружнай сямьёй
Я ўсюды заўжды ганарусь

Ганарусь я адвагай бацькоў
Што краіну маю баранілі
Пралівалі за нас сваю кроў
Каб шчаслівым жыццём мы зажылі

Але нельга не бачыць таго
Як дурманяць наркотаў знамены
Беларускіе вочы яго
Засланяюць варожай іконай

Мы павінны хваробу звесці
Мы- надзея краіны радной
Гэтым шляхам нам трэба прайсці
Для заховы краіны сваёй

За краіну расце гонар мой
Я сябе патрыёт называю
І цяпер са шчаслівай душой
БЕЛАРУСАМ сябе адчуваю



Сярэдняя: 4.2 (11 галасоў)

Песня жаваранкаў
І буслоў клякатанне
Васількі на лугу,
Туманы на світанні.

Свежы подых лясоў
Жыта шэлест духмяны
І зуброў вечных зоў
І іх рык нечаканы

Дабразычнасць людзей
Працавтасць і шчырасць
Смех шчаслівых дзяцей
І да волі імклівасць

Родны край гэта мой
І Радзіма мая
І няма больш другой
І люблю цябе я!!!



Сярэдняя: 3.9 (10 галасоў)

Выпадак ваенны быў
Тату з сынам ён злучыў
А патом іх разлучыў
Выпадак ваенны быў

Была айчынная вайна
І прадзед мой Нікіфар
Пайшоу на фронт, а там адна
Засталася яго сям’я

Маленькіх чэцвера дзяцей
Старэйшаму пятнаццаць
Мільёны на вайне людзей
І трэба ж гэтак атрымацца

Ішлі баі пад Кёнігсбергам
І вось падмога-папаўненне
Салдаты падыходзяць пехам
Байцы насустрач-вось здарэнне

Завуць яны: “Хто з Ленінграда?”
“А хто з Масквы” “ А хто са Слуцка”
-пазваў прадзед. Яму парада:
“Не мучся тут няма са Слуцка”

І раптам падыйшоу салдат
Гаворыць: “Прывітанне тата”
В атаку- закрычаў камбат
Такі вось горкі лёс салдата

У прадзеда папала міна
Шпіталь і доўгі шлях дамоў
А сын дайшоў аж да Берліна
Сустрэліся праз шмат гадоў.



Сярэдняя: 3 (8 галасоў)

Вайна наогул не ад Бога
Вайна-страшэнная бяда
Вайна ў нікуды дарога
Вайна як мёртвая вада

Вайна- пагібель і раненні
Выратаванне ў цяжкі час
Неверагодныя здарэнні
Пра гэта будзе мой рассказ

Дайшоў салдат аж да Берліна
Пабеды дзень ужо настаў
Сустрэў яго шалёнай мінай
Калі ён ціха, мірна спаў

Страшэнны выбух сон парушыў
Паловы дома дзе ён спаў
Ён не крану, але разрушыў
З сябрамі разам разарваў

Снарад-зладзей які раптоўна
Усё знішчыў разам у адзін міг
А ён стаяў глядзеў бязмоўна
На мір які раптоўна знік.