Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МінскіЯ Хронікі. Хроніка размовы з божжай канцэлярыяй.

Сярэдняя: 4.1 (15 галасоў)

Мне на “мабілку” дазваніўся Бог.
Не, не Сам,
а сакратар Яго –
Пятро… ці, Павел…
-Ты, Алег Васілліч,можаб змог
вершык напісаць,
каб вершык Бога славіў…
Я ў адказ сакратару.
Не запАмятаваў…
ці, Пятру… ці, Паўлу…
-Дык няхай Ён сам сабе напіша.
Бо, калі Ён – Бог,
напэўна ж, і Паэт удалы…
Пётр… ці, Павел… мне:
-Прабач, Алег,
Ён у камандзіроўцы…
Ён цябе ня слыша…
Я тады сакратару,
ці то, Паўлу… ці, Пятру…
Стаўлю на рабро пытанне:
-Мне,канешне, плюнуць раз!
Але я не разбяру…
Гэта прозьба – ад Яго? Ад Яго – наказ?
Ці, ад вас жаданне?
Чую… мнуцца, лізаблюды… падлавіў іх, мабыць…
-Сувязь з вамі… барахліць…
-Верш пішыце,.. каб к Калядам…
-Трэба вам,Алег,.. спяшыць…
-Богу… будзе… радасць…
Я,канешне,
ці то, Паўлу… ці, Пятру…
-Божжа сувязь барахло?!
-Брахуны нябесныя!
-Дайце нумар,набяру,
сам спытаю я Яго!
Будзе ўсё – па чэснаму!
…у “мабілцы” нейкі піск,
Потым рэч казліная:
-Сувязь з Богам падзавісла…
-Бог недасціжымы…

Гэты, да мяне званок,
Мой пакой узрушыў.
Бо,калі ты ТАМА – Бог,
Сам і кажы мне ў вушы!

02 лістапада 2012г.

(**запАмятаваў – запомнил; напэўна ж – наверное; пытанне – вопрос;
жаданне – пожелание; мабыць – кажется; каляды – Рождество;
недасціжымы – недоступен; узрушыў – возбудил; кажы – говори.)



Цікава)) Выдатны твор=)

Цікава))
Выдатны твор=)