Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мінскія хронікі. Хронікі тутэйшага.

Сярэдняя: 4.8 (16 галасоў)

Беларусь – ты мая уцеха.
Беларусь – мой Вялікі Кут.
І я – нІкуды не з’ехаў,
бо,
нарадзіўся ТУТ.

Заву Беларусь Матуляю,
я іншаю б – не хацеў.
Краіна мая – утульная,
пяшчотная да дзяцей.

Краіны бываюць лепей,
так кажуць,
ня ведаю я.
Мне матчына лустачка хлеба
смачнЕй,чым чужы каравай.

І я – нІкуды не з’еду!
Пакуль ТУТ пануе Тать.
Як сын Беларусі,
я ведаю,
што грэх у бядзе
Матулечку пакідаць.

Гэй,вы!
“змагары-эмігранты”,
Ў Парыжах ды Прагах асеўшыя,
шыкуюце ТАМа на “гранты”,
а Матачка ТУТ захварэўшая…

Хвароба – на ўсю Краіну!
Паскуднейшая Зараза…
Я Маці сваю – не пакіну,
калі паміраць,
дык разам…

А, як у жыцці ТАМ,недзе,
мяне не цікавіць,
паверце…
І я – нІкуды не з’еду,
З Матуляй буду да смерці!

29 верасня 2012г.



Жыве Беларусь! А калі і

Жыве Беларусь! А калі і паміраць, Алег, з Радзімай нашай, то паміраць будзем разам!