Мiнула стагоддзе Ясенiна
Яго святкаваў я адзiн
У полi iрляндзкiм асеннiм
Далекай зямлi сваёй сын
Там рэчка з нянашаю назваю
Ў Атлантыку воды нясе
Там роднага слова нi разу я
Не чуў ў непазбыўнай красе
Я вершы паэта узгадваў
I рэчцы той iх ўсё чытаў
Цi кепска – нiхто не падказываў
Цi добра – нiхто не сказаў
Ласосi хвастамi варочалi
Каменне ляжала на дне
I сталася свята азмрочаным
Тугой па сваёй старане
Тугою па вуху прыязнаму
I ўсё, што ў сабе я адчуў
На мове нязвыкла-выразнай
Той Коррыб маўклiвы пачуў