Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мір і вайна

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)
І колькі чалавек не сумаваў, Назаўтра ўсё адно будзе не кепска. Хоць душу д’яблу ён прадаў, Да цеплыні, дабра цягнецца сцежка. І колькі б ён таго хацеў, Каб злодзеям быць несусветным, Пяшчотай аддае ад яго стрэл, Бо робіць ён, хоць для каго, дабро вось гэтым. Змагаюцца са злом усе на свеце І кажуць, што яны, як воіны дабра, Але ж сабе падобных хочуць сцерці, Не заўважаюць што яны і самі дзеці зла. Калі не так, чаму на свеце плачуць Малечы, што страцілі сваіх бацькоў? Тады вайна па гэтаму і значыць Найгоршае на свеце зло. І ці няма душы той чалавечай? Ніяк не можна зразумець? Чаму не легчы каля печы, Свае бакі ад холаду пагрэць? Але ж усе лезуць, сунуцца кудысьці! Усё прыгод і драйву ім патрэбна. Вы памятайце як жылося нам калісьці, Калі ў нас было даволі срэбра. А што вось зараз стала з намі? Не ведаю, чаму так зноў. Дрыжыць зямля бацькоў пад нашымі нагамі, Трасецца той зямлі пакроў. Ганяюць танкі ўправа, улева І іх ужо не супыніць, І не шкада ўжо ім дрэва, Альбы каго хочуць забіць. Вар’яты ўладу захапілі, Ваююць страшна між сабой, Народ сваёй зямлі забылі, Жыве які адной душой. І страшна стала мне за заўтра, Не ведаю, што будзе там, Спаганіліся ўсе святыя клятвы, І што рабіць не ведаю і сам? Хоць ты ідзі і разам там змагайся, Хоць у хаце невылазна ты сідзі, Схадзі, мага, да прыстані пакайся, Але ж ў сям’ю сваю прыдзі! Не адрывай ад сэрца тое, Што роднае з маленства бацька даў, Бо гэтае сваё, а не чужое! Пасля каб Бог не пакараў. Хачу было каб так, Каб людзі сябравалі і кахалі, Але ж мне кажуць: “Ты дзівак! Былое, плыні гэтае твае вось хвалі. Цяпер у модзе вось вайна: Каб паказаць сябе вельмі вялікім” А я кажу, што ўсё дарма, Не робіце патрэбныя вы вынікі. Трэба кахаць! Нічога болей! Каханне гэта выратуе мір. І будуць сустракаць вас з хлебам, соллю, І будзе на ўвесь свет вялікі пір! adidas NMD kaufen