Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А мне? A мне, як кажуць, Бог не даў...

Сярэдняя: 4 (15 галасоў)
А мне? A мне, як кажуць, Бог не даў спяваць псалмы і танчыць паланезы. Я воблакам спыніцца загадаў — яны з мяне смяяліся, гарэзы. Я снег стварыў з метафараў і мар, я дождж сыпнуў на ружы поўнай жменяй... Ды снег і дождж, няйначай, Люцыпар ператварыў у ліпеньскі прыпар. А ты? А ты здзіўляешся ўсё меней. У твой палац я лірнікам прыйду — скажы, каб слугі адчынілі брамы. Я Песняў Песню для цябе складу — для гэтага я быў калісь абраны? Я ў свет дабра спяшаўся. He паспеў. I з кубка піў над чараю Грааля. Гучыць над краем твой чароўны спеў — без скрыпкі, без дуды і без раяля! Хай слухаюць салоўкі ў лясах, глядзіць багіня маладосці Геба, як маладзік з саломкі ў валасах тваіх, бы сонцам дадзены пасаг, заблытаўся й не вырвецца на неба! Ты з крымскіх гор у снах маіх бяжыш у слуцкае найсонечнае лета. Кахай мяне, каханая, любі ж — адзінае, чаго, як ласкі звыш, спакон вякоў вымольвае паэта.Shop Women's Boots


Вельмі спадабаўся верш за

Вельмі спадабаўся верш за лірычнасць.
Аўтару надалейшага натхнення!