Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мне патрэбны арліныя крылы...

Сярэдняя: 4.9 (10 галасоў)
Мне патрэбны арліныя крылы, Каб лунаць над маёю Літвою: Наталіўшы крыніцамі сілы, Золкам раны скрапіўшы расою, Узьляцеўшы імгненна ў сусьветы, І сабраўшы сузор'і ў далоні, - Непагасным сьвятлом абагрэты, Іх зьмясьціць у радзімы ўлоньні. Каб яна спарадзіла фальваркі, Ўваскрасіла крыжы і капліцы, Камяністыя замчышчаў каркі І магутныя сьцены сталіцы. Мой Наваградак стромкі паўстане, Пагатоў сьвіст заціхне скавышу. Затаіцца абшар у тумане, Увабраўшы адхланьне і цішу. Заблукае чужак дзесь у полі, Як бы хлуд, што стаптала дарога, Застанецца пустым ён, бяз долі - Бо вяртаецца Край мой да Бога. Не іскрыце варожыя вочы, Што радзіму маю спапялілі... Чорным дымам і покрывам ночы Скрозь дыханьне шапталі, глумілі: Не ўваскрэснуць муры анігаткі - Твайго ўзьлёту тандэтная рата: Азярышчам схаваны забыткі, Ўся Літва, бы абдзертая шата.Air Jordan XIII 13 Shoes