Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яўген Бартніцкі

Сярэдняя: 4.7 (15 галасоў)

І праз жыцьцё лятуць каметы,
Сьвятлом апальваючы зрок -
Стае тады ўсё бяз мэты,
Спаўзае ў думкі едкі змрок...
Што ж, і ў жыцьці бываюць спрэчкі:
Нібы каметай пралятуць,
Зімовым жарам жвавай рэчкі
Глыбока ў сэрцы запякуць,
А так хацелася б спакою,
Бяз клопатаў і бяз журбы,
Сваёй ішло каб чарадою:
Хвіліны, дні, гады, вякі...



Сярэдняя: 4.4 (21 голас)

Прапахлі сьцены Бернардынаў
Кадзідлам даўніх таямніцаў,
Пацьмелі ад людзкіх правінаў
Вакенцы спавядніцаў.

Дрыжаць старэчаю арганы,
Пужаюць пыл спрадвечны.
На сьвечках пломень кволы, цьмяны;
Пабожны сьпеў дарэчны...

Ідзе Імша і Бог так блізка...



Сярэдняя: 4.9 (10 галасоў)

Астатні пакецік гарбаты -
Але ж не астатні дзянёк...
Дажджу перастук глухаваты -
Гародню баюкае змрок.

А думкі ўцякаюць у засень
Надзеяў і казачных мар:
Шапоча падказкаю ясень,
Прамокшых будынкаў абшар.

Пах з кубка духмянае мяты,
У думкі прыбраны лісток;
Астатні пакецік гарбаты -
Але ж не астатні дзянёк...



Яшчэ не ацэнена

Ачуняй, Беларус, наталі
Спадзяваньні Радзімы і мары-
Не дазволь, каб паўсталі зь зямлі
Папялішчаў нямыя абшары.

Ты стаміўся змагацца ў начы –
Ў безнадзейнасьці шчасьця падкова…
Ваяра сьцяг панік на плячы,
І нямее спрадвечная мова..

Не чакай, каб сьмяротная ціш
Разьвяла да свабоды паромы –
Непадзельныя годнасьць і крыж
Зьберагуць ад блуканьняў і стомы.

Да сябе, на зямлю васількоў,
У бусьлянку радзімага слова,
Беларус! Павяртайся ж дамоў –
Будаваць сваю волю ад нова.