Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мне здаецца, нешта я губляю...

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Мне здаецца, нешта я губляю
Кожны дзень, і кожную хвіліну.
Ад душы кавалкі адлятаюць,
Што была дзіцячай і нявіннай
Мне ўжо не хочацца ў самоце
Захапляцца сонечным світаннем,
Цёмны лес так думак не маркоціць,
Не заве нявызнанаю тайнай.
Дзьмухаўцоў карункавы палетак
Не прымусіць вусны ўсміхнуцца.
Вабіць - больш за ўсе дзівосы свету! -
Перасталі ночы на чыгунцы.
Стала звыкла: дом, зямля і неба -
Зноў са страхам я ўсведамляю.
Ды пакуль жывуць яшчэ спадзевы.
Выратуй, Паэзія святая!



Яна выратуе, Вольга!

Яна выратуе, Вольга! Абавязкова! Вельмі добра напісалі...) Лёгка, метка, пракнікнёна, вобразна і метафарычна...Поспехаў вам!
З павагай. Людміла Воранава.