Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой любы Мінск!

Яшчэ не ацэнена

1
Мой любы Мінск! З прадвечнае пары
Нясеш у сабе гісторыю стагодзяў,
Глядзіш з узвышша Мінскае гары,
Як устае зара твая на ўсходзе...
2
Як ружавеюць промні ў валасах
Тваёй лагоднай, сінявокай маці,
Як туманы ў расплеценых касах
Ткуць габелен на кроснах сенажацяў.
3
Як будзіць золак вуліцы ад сну
І аканіц расплюшчваюцца вочы,
Як сустракае новы дзень вясну,
Абняўшы за танюткі стан дзявочы.
4
Як кожны ранак хвалямі ракі
Захлынваюцца вуліцы, праспекты -
Нясе па жылах кроў паток люцкі
І лічыць сэрца стукам кіламетры...
5
Ты з кожным годам робішся сталей,
У вачах тваіх блішчаць надзеі светам -
Мы ўсе - Асоль, а ты наш мройны Грэй
Пад ветразем пунсовым ў моры кветак.
Мінск. 21.01.2015г.