Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой шлях

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Па жыцці іду я цераз два стагоддзі: У дваццатым веку я прыйшоў на свет, Зараз з дваццаць першым пражываю ў згодзе, І другому з трэцяга тысячагоддзя Я добразычліва памахаў услед. Праляцелі годы – засталася памяць, Шмат падзей бывала у маім жыцці. Маладосць мільгнула – наступіла сталасць, Колькі ж давядзецца мне яшчэ прайсці? Што наканавана,я таго не знаю. Мне адно вядома: сёння я жыву, Сёння,тут працую,сёння,тут кахаю, Сёння,тут смяюся,плачу і пяю. Далеч перспектывы працінаю марай, Разам з тым,рэальна я гляджу на свет. Знаю: непазбежна наступае старасць, А ў канцы адбудзе і душа ў Сусвет. Па яго законах часаадлічэння Год ідзе за годам,а за векам – век. З самага пачатку і ажно да скону мае тут значэнне, Як дзіця прыроды,кожны чалавек. Я свой след пакінуў на шляху бясконцым, Я знайшоў,здаецца,сцежачку сваю. Цеплыні і свету я прыдбаў у сонца – І праз вершы зараз людзям раздаю. Air Jordan 89 Shoes