Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мова

Сярэдняя: 4.3 (15 галасоў)
Мова мая з-пад сахі, Мова мая з-пад страхі, Ластаўкай лёгкай лунае – Мне не патрэбна чужая. Мова мая з-пад касы, Мова мая са слязы, Яркім бурштынам ззяе – Мне не патрэбна чужая. Выткана мова на кроснах І разаслана па вёснах, У горы і шчасці збліжае – Мне не патрэбна чужая. Кожнае сэрца і хата Роднаю мовай багаты. Вечная і святая... Мне не патрэбна чужая.Adidas


Шаноуны Сяргей Микалаевич!

Шаноуны Сяргей Микалаевич! Вельми люблю Вашу творчасць, асаблива вершы. Захоуваю на памяць падписаныя и падораныя вами у Слониме дзве книги вершау. Пишыце часцей. Виншую са святам яднання народа украины и беларуси. Ваша калежанка па ГС, якая жыве у Маскве.

Даволі моцныя, цікавыя,

Даволі моцныя, цікавыя, даведзеныя да ладу вершы пішаце, спадар Сяргей.

Проста і шыкоўна, вельмі

Проста і шыкоўна, вельмі кранаюць усе вершы -дзякуй Сяргей.Тое, што зараз трэба - захлынуцца любоўю да Беларусі.