Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мова...

Сярэдняя: 5 (9 галасоў)
Мова, Пявучая родная мова, Ты – уладарка нявызнаных скарбаў. Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў Мае ў сабе тваё кожнае слова. Іншае слова напоўнена плёскам Хвалі дняпроўскай. Іншае слова такое, Што рэха лясное У яго глыбінях затоена, Ёсць і як мёд залатое, густое, На травах яно духмяных настоена. Ціха гучаць у мове маёй Словы пяшчотныя, Словы крынічныя, Росныя. Чуюцца ў ёй – І грымотныя, Зычныя. Водгулле бітваў грознае. Часам бывае – заззяе неспадзявана Новаю зоркаю слова-абнова. Колькі ў табе нявызнаных скарбаў схавана, Мова мая, Пявучая родная мова.Nike Hyperdunk 2018